ТАЛАША́ ДЗЕ́ДА ДОМ-МУЗЕ́Й Адкрыты ў 1989 у в. Навасёлкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Размешчаны ў хаце В.І.Талаша, пабудаванай ім пасля грамадз. вайны 1918—20. Пл. экспазіцыі 63 м², 163 экспанаты асн. фонду (2002). У экспазіцыі матэрыялы пра сям’ю героя, аднавяскоўцаў, фотаздымкі пра жыццё і дзейнасць Талаша, землякоў-партызан, матэрыялы пра дзейнасць 130-й партыз. брыгады, успаміны, лісты з фронту. Адноўлена таксама хата канца 19 ст., дзе жыў Талаш, са стараж. прыладамі працы, рэчамі хатняга ўжытку, хлеў, склеп, студня.

А.​А.​Мароз.

т. 15, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)